Пошук

26.04.2021 13:26   Паводле: deon.pl / Пераклад і адаптацыя: Валянціна Грамыка / Catholic.by
Ілюстрацыйнае фота: ilfaroonline.it

Падчас сустрэчы ў Ватыкане з паўднёвакарэйскім біскупам Лазарусам Ю Хын Сікам Святы Айцец паведаміў, што мае намер наведаць Паўночную Карэю пасля завяршэнняя адпаведнай падрыхтоўкі.

У ходзе сустрэчы Пантыфік выказаў спачуванні карэйцам, падзеленым з прычыны вайны 1950–1953 гадоў.

Пра гэта са спасылкай на агенцтва Паўднёвай Карэі Yonhap паведамляе deon.pl. Як адзначаецца, Папа Францішак ужо ў 2018 годзе выказваў жаданне здзейсніць візіт у камуністычную Карэю, калі назіралася адліга ў адносінах паміж паўночнакарэйскім Пхеньянам, паўднёвакарэйскім Сеулам і Вашынгтонам. У чэрвені таго ж года тагачасны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп сустрэўся з лідарам КНДР Кім Чэн Ынам. Гэта была першая ў гісторыі сустрэча паўночнакарэйскага лідара з дзеючым прэзідэнтам ЗША.

У кастрычніку 2018 года прэзідэнт Паўднёвай Карэі Мун Джэ Ін перадаў Святому Айцу вуснае запрашэнне ад Кім Чэн Ына. Папа Францішак адзначыў тады, што не супраць візіту ў Паўночную Карэю пры ўмове, што Пхеньян дашле яму афіцыйнае запрашэнне.

Аднак мірныя дамоўленасці не пайшлі наперад пасля няўдалага другога саміту з удзелам Кіма і Трампа ў лютым 2019 года. З таго часу значна пагоршыліся таксама адносіны Пхеньяна з Сеулам. Абедзве карэйскія дзяржавы па-ранейшаму знаходзяцца ў стане вайны.

Абноўлена 26.04.2021 13:38
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа