Пошук

25.10.2019 21:11   Паводле: Vatican News
Ілюстрацыйнае фота: lanuovabq.it

24 кастрычніка супрацоўнікі Папскага дабрачыннага фонду «Дапамога Касцёлу ў патрэбе» прадставілі справаздачу па выніках аналізу сітуацыі з рэлігійнай свабодай у свеце, у прыватнасці, выпадкаў пераследу хрысціянаў за тры апошнія гады (з 2017 г.).

Як паведамляе беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, паводле апублікаваных звестак, сёння амаль 300 мільёнаў хрысціянаў жывуць у краінах, у якіх іх вера пераследуецца.

«Хрысціяне і надалей застаюцца найбольш пераследаванай сацыяльнай групай у свеце. Стратэгіі, якія мелі на мэце паляпшэнне іх сітуацыі, не прынеслі добрых вынікаў», — падкрэслілі эксперты падчас прэзентацыі справаздачы, якая прайшла ў рымскай базыліцы святых Барталамея і Войцеха.

Між іншым, было адзначана, што паляпшэнне дыпламатычных адносін з такімі краінамі, як Кітай або Паўночная Карэя, не прывяло да паляпшэння сітуацыі, у якой знаходзяцца ў іх вызнаўцы Хрыста. Наадварот, у апошнія гады ў Кітаі назіраецца ўзмацненне рэпрэсій у дачыненні да хрысціянаў.

Супрацоўнікі Фонду звярнулі ўвагу на тое, што барацьба з міжнароднай тэрарыстычнай групоўкай «Ісламская дзяржава» палепшыла становішча хрысціянаў у Іраку і Сірыі, аднак у той жа час прывяла да распаўсюджання прыхільнікаў джыхаду ў іншых краінах.

Абноўлена 28.10.2019 00:52
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа