Пошук

04.12.2024 15:27   Vatican News
Фота: Vatican Media

Гістарычная падзея адбылася 4 снежня ў Ватыкане падчас традыцыйнай агульнай аўдыенцыі: упершыню ў гісторыі прагучаў кароткі агляд папскай катэхезы на кітайскай мове.

Пра гэта паведаміла Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News.

«Сёння з вялікім задавальненнем пачынаем чытанне кароткага зместу катэхезы на кітайскай мове», — сказаў Папа Францішак, звяртаючыся да прысутных кітайскіх вернікаў і тых, хто далучыўся да трансляцыі праз сродкі масавай камунікацыі. «Малюся аб радасці і супакоі для ўсіх вас і вашых сем’яў. Няхай вас Бог благаславіць!» — дадаў Папа.

Падзея стала важным крокам у развіцці дыялогу паміж Святым Пасадам і Кітаем, які ў апошнія гады набывае новую дынаміку. Варта адзначыць, што Папа Францішак неаднаразова выказваў жаданне наведаць Кітай і сустрэцца з кітайскімі католікамі, якія з’яўляюцца рэлігійнай меншасцю ў гэтай краіне.

Выкарыстанне кітайскай мовы падчас папскай аўдыенцыі таксама сведчыць пра ўніверсальнасць Каталіцкага Касцёла і яго адкрытасць да ўсіх народаў свету.

Абноўлена 04.12.2024 15:28
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця