Пошук

13.09.2018 11:14   Vatican News

Аб сэнсе адпачынку і сапраўднай свабоды, якая з’яўляецца дарам Хрыста, нагадаў Папа падчас агульнай аўдыенцыі, якая 12 верасня прайшла на плошчы св. Пятра ў Ватыкане.

Працягваючы цыкл катэхез аб Божых запаведзях, папа Францішак заўважыў, што Дэкалог, які быў абвешчаны ў Кнізе Зыходу, амаль ідэнтычны з тым, што знаходзіцца ў Кнізе Другазаконня. Выключэнне складае толькі трэцяя запаведзь.

У першым варыянце гаворыцца, што прычынай для адпачынку з’яўляецца благаслаўленне стварэння, а ў другім – успамін пра заканчэнне егіпецкай няволі. «У гэты дзень нявольнік павінен быў адпачываць, як і гаспадар, каб святкаваць успамін Пасхі вызвалення», – заўважыў Папа Рымскі.

«Рабы не могуць адпачываць па сваёй сутнасці. Але існуе шмат відаў рабства, як знешняга, так і ўнутранага. Існуе знешні прымус, такі, як прыгнёт, жыццё, скрадзенае насіллем, і іншыя віды несправядлівасці. Але ёсць унутраная няволя, да якой адносіцца, напрыклад, псіхічная заблакаванасць, комплексы, абмежаванасць, звязаная з характарам, і іншыя. Ці існуе адпачынак у такіх умовах? Ці можа заставацца свабодным чалавек, зняволены і прыгнечаны? Ці можа быць свабоднай асоба, якая змучана ўнутранымі цяжкасцямі?» – пракаментаваў наступнік св. Пятра.

Адказваючы станоўча на гэтыя пытанні, папа Францішак нагадаў пра людзей, якія захоўвалі свабоду духу, нават знаходзячыся ў турме: св. Максімільян Кольбэ і кардынал Нгуэн Ван-Туан здолелі зрабіць гэта.

Іншы прыклад – асобы з глыбокай унутранай слабасцю, якія знаходзяць адпачынак у міласэрнасці і ўмеюць дзяліцца ёй. «Божая міласэрнасць робіць нас свабоднымі», – падкрэсліў Папа.

Абноўлена 13.09.2018 12:42
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа