
7 мая ў Беларусі адзначаецца Дзень працаўнікоў радыё, тэлебачання і сувязі. У гэты дзень Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, кіруе ім віншаванні з нагоды іх прафесійнага свята.
Шаноўныя працаўнікі радыё, тэлебачання і сувязі!
Віншую вас з вашым прафесійным святам!
Папа Францішак у сёлетнім апошнім сваім пасланні на Сусветны дзень сацыяльнай камунікацыі заклікаў адысці ад логікі камунікацыі, якая спараджае страх і адчай, спрашчае рэальнасць, распаўсюджвае фальшывую ці наўмысна скажоную інфармацыю, але выкарыстоўваць камунікацыю, якая «ведае, як зрабіць нас спадарожнікамі многіх нашых братоў і сясцёр», якая адраджае надзею ў цяжкія часы, якая звяртаецца «да сэрца».
Каталіцкі Касцёл, несучы людзям Добрую Навіну — Евангелле Хрыста, мае магчымасць выконваць сваю місію ў тым ліку і праз беларускае дзяржаўнае радыё і тэлебачанне. Дзякуючы трансляцыі нядзельнай святой Імшы на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё, урачыстых літургічных цэлебрацый з Беларусі і Ватыкану на Божае Нараджэнне і Вялікдзень на каналах Беларускага тэлебачання, значна пашыраецца кола вернікаў, якія могуць прыняць духоўны ўдзел у Эўхарыстыі і іншых набажэнствах, асабліва пажылыя і хворыя людзі.
Выказваю сваю шчырую падзяку ўсім вам, дарагія працаўнікі радыё, тэлебачання і сувязі, за вашу штодзённую карпатлівую працу па перадачы свежай і актуальнай інфармацыі людзям, прагнучым праўды.
Падзяляючы з вамі радасць прафесійнага свята, хачу пажадаць вам моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, шчасця, працоўных здзяйсненняў і радасці, сардэчнага водгуку пра вашу працу з боку вашых слухачоў і гледачоў.
Няхай мудрасць, аптымізм і радасць заўсёды суправаджаюць вас на ніве інфармацыйнага служэння бліжнім.
Ад усяго сэрца ў гэты святочны дзень і кожны дзень вашага жыцця і працы благаслаўляю, давяраючы кожнага з вас духоўнай апецы святога Францішка Сальскага, заступніка працаўнікоў СМІ, з пажаданнем дапамогі Езуса Хрыста, які з'яўляецца Дарогай, Праўдай і Жыццём.
✠ Арцыбіскуп Юзаф Станеўскі
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі
Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
Мінск, 7 мая 2025 г.