Пошук

30.07.2018 08:35   Паводле: Vatican News / Catholic.by
Ілюстрацыйнае фота

Познім вечарам 27 ліпеня ў Еўропе, у тым ліку і ў Беларусі, можна было назіраць самае доўгае месячнае зацьменне ў гэтым стагоддзі. Адначасова Марс наблізіўся да Зямлі амаль на мінімальную адлегласць.

Назіранне зорнага неба можа дапамагчы нам не толькі ў спазнанні Сусвету, але і ў адкрыцці велічы Бога і праўды пра чалавека, перакананы айцец езуіт Габрыэле Джонці з Ватыканскай абсерваторыі.

«Мы ў Ватыканскай абсерваторыі, назіраем неба такім жа чынам, што і іншыя астраномы. Але вельмі часта неба з’яўляецца крыніцай духоўнага натхнення, бо яно кажа нам пра славу Божую, гаворачы словамі Псальма.

У прыгажосці сусвету мы выяўляем ускосна прыгажосць Бога. Ускосна, таму што гэта не з’яўляецца навуковым доказам існавання Бога.

Аднак, усе, хто назірае неба, разумеюць, наколькі нязначным з’яўляецца чалавек у параўнанні з неабсяжным сусветам. І тут узнікае пытанне: наколькі гэта магчыма, што чалавек настолькі малы, як пясчынка, ставіць пытанні, якія здаюцца бясконца большымі, чым ён сам? Чалавек адкрывае ў сабе пачуццё бясконцасці, што не ўпісваецца ў яго абмежаванасць. І зноў жа ўскосна, гэта скіроўвае нас да Бога, які для нас, вернікаў, з’яўляецца Стваральнікам гармоніі, якую адкрываем у космасе», — сказаў святар і навуковец.

Ватыканская астранамічная абсерваторыя была заснавана ў 1774 г. у Рыме, а цяпер дзве яе навуковыя групы працуюць у Кастэль Гандольфа пад Рымам і ў штаце Арызона ў ЗША, дзе лепшыя ўмовы для астранамічных назіранняў.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа