Пошук

30.05.2026 10:06   Кс. Аляксандр Амяльчэня / Аляксандр Панчанка / Vatican News BY / Catholic.by

30 мая Папа Леў XIV узначаліць малітву Ружанца ў Ватыканскіх садах. Набажэнства стане заклікам да міру і супакою ва ўсім свеце.

Паводле інфармацыі Беларускай рэдакцыі Vatican News, завяршэнне марыйнага месяца ў Ватыкане адзначыцца асаблівай духоўнай падзеяй. У суботу, 30 мая, у 19.00 Святы Айцец сустрэнецца з вернікамі ля грота Маці Божай з Люрда. Гэта малітоўная сустрэча з’яўляецца часткай нястомных намаганняў Пантыфіка, накіраваных на ўсталяванне згоды паміж народамі праз трывалы зварот да Бога.

Для тых, хто не зможа прысутнічаць непасрэдна ля грота, будзе магчымасць супольнай малітвы на Плошчы Святога Пятра. Дзякуючы ўсталяваным экранам, кожны прысутны зможа духоўна далучыцца да Святога Айца ў гэты суботні вечар.

Дыкастэрыя па евангелізацыі, галоўны арганізатар малітоўнай ініцыятывы, паведаміла, што ў духоўнай еднасці з Папам Ружанец у інтэнцыі міру будуць маліцца вернікі, якія ў апошні дзень мая збяруцца ў марыйных санктуарыях на розных кантынентах.

Пра свой удзел у малітве ўжо паведамілі ўкраінскі санктуарый Маці Божай у Зарваніцы; філіпінскі міжнародны санктуарый Маці Божай Супакою і Добрага Падарожжа ў Антыпола; партугальскі санктуарый Маці Божай Ружанцовай у Фаціме; баснійскі санктуарый Маці Божай Каралевы Супакою ў Меджугор’і; французскі санктуарый Маці Божай Лурдскай; ліванскі санктуарый святога Шарбэля ў Аннаі; а таксама Папскі санктуарый Святога Дома ў італьянскім горадзе Ларэта.

Варта нагадаць, што такое ж набажэнства з удзелам Льва XIV адбылося і ў мінулым годзе, 31 мая 2025 года.

Абноўлена 30.05.2026 10:08
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа