Пошук

19.04.2018 17:56   Паводле: Vatican News / Відэа: Vatican News / Пераклад і адаптацыя: Мікола Гракаў / Catholic.by

Пасля смерці і пахавання святога Яна Паўла ІІ, 19 красавіка 2005 г. на сабраным у Рыме Канклаве — сходзе кардыналаў Касцёла — быў абраны Папам вядомы тэолаг і адзін з бліжэйшых паплечнікаў свайго вялікага папярэдніка кардынал Ёзаф Ратцынгер, які абраў сабе імя Бэнэдыкт XVI.

У 17 гадзін 56 хвілін па мясцовым часе з коміну над Сікстынскай капэлай, дзе праходзіў Канклаў, з’явіўся белы дым — знак таго, што абраны новы, 264-ы наступнік св. Пятра. Ім стаў кардынал нямецкага паходжання Ёзаф Ратцынгер, шырока вядомы не толькі ў Касцёле, але і ва ўсім свеце тэолаг, прэфект Кангрэгацыі Веравучэння.

Свой выбар імені Бэнэдыкт новы Папа патлумачыў сваім захапленнем мужнасцю папы Бэнэдыкта XV, які стаяў за стырном Касцёла ў цяжкія часы Першай сусветнай вайны, а таксама звязаў яго з асобаю святога Бэнэдыкта Нурсійскага — апекуна Еўропы, вялікага айца заходняга манаства.

На самым пачатку свайго пантыфікату новаабраны Папа, вітаючы з балкона базылікі св. Пятра сабраных на плошчы вернікаў, сказаў:

«Кардыналы выбралі мяне — простага, сціплага працаўніка ў вінаградніку Пана. Мяне суцяшае тое, што Пан умее працаваць і дзейнічаць таксама з дапамогаю недастатковых прыладаў. Перадусім я даручаю сябе вашым малітвам».

Прапануем вам нанава перажыць той хвалюючы момант у аднахвілінным відэа, падрыхтаваным ватыканскімі журналістамі.

Абноўлена 20.04.2018 15:06
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.