Пошук

27.03.2018 11:52   Паводле: Vatican News, Vatican News / Catholic.by

Да глыбіні душы засмучаны весткай аб пажары ў гандлёвым цэнтры «Зімовая вішня» ў Кемераве (Расія), Святы Айцец выказаў спачуванне ўсім тым, хто пацярпеў ад гэтай трагедыі.

Даручаючы загінулых, асабліва шматлікіх дзяцей, міласэрнай любові Усемагутнага Бога, Пантыфік запэўнівае ў сваёй малітве за ўсіх тых, хто аплаквае страту дарагіх людзей. Духоўна падтрымліваючы адказных і спецыялістаў экстранных службаў, якія дапамагаюць пацярпелым і вядуць пошук тых, чый лёс пакуль невядомы, Папа просіць для іх Божага благаслаўлення, супакою і суцяшэння.

Папа Францішак таксама скіраваў спецыяльнае пасланне Алену Планэ, біскупу дыяцэзіі Каркасона і Нарбоны (Францыя), на тэрыторыі якой у пятніцу адбыўся тэракт з захопам заложнікаў, што прывёў да чалавечых ахвяраў. У акце насілля, здзейсненым ісламістам, загінулі 4 чалавекі. Сярод загінулых — падпалкоўнік паліцыі Арно Бэльтрам, які аддаў сваё жыццё ў абмен за жыццё заложніка.

У пасланні Святы Айцец выказаў свой боль ад таго, што адбылося ў Каркасоне і Трэбе, даручыў Божай міласэрнасці ахвяраў і засведчыў, што падзяляе боль іх блізкіх. Асаблівым чынам Пантыфік адзначыў велікадушны і геройскі ўчынак афіцэра паліцыі, які аддаў сваё жыццё дзеля таго, каб уратаваць іншых людзей.

«Я выказваю маю салідарнасць з параненымі і іх сем’ямі, а таксама з усімі, каго закранула гэтая трагедыя, просячы для іх у Пана Бога ўмацавання і суцяшэння. Я яшчэ раз асуджаю падобныя акты бязглуздага насілля, якія прычыняюць так шмат пакутаў, і палымяна прашу Бога аб дары міру і благаслаўлення для сем’яў і ўсіх французаў», — напісаў у сваім пасланні Святы Айцец.

Абноўлена 27.03.2018 12:06
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця