Пошук


Папа Рымскі прыняў на прыватнай аўдыенцыі Берніс Альберціну Кінг, дачку баптысцкага пастара Марціна Лютэра Кінга, лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру за барацьбу з расавай няроўнасцю ў Злучаных Штатах, забітага 50 гадоў таму.

Пасля сустрэчы са Святым Айцом Кінг сказала, што свету сёння патрэбны «такі маральны аўтарытэт, як Францішак».

«Я шаную яго як лідара і маральны голас для ўсяго свету і дзякую Богу за тое, што даў яго менавіта зараз», — сказала дачка вядомага абаронцы правоў чалавека.

Жанчына дадала, што словы яе бацькі, якія нагадаў падчас сустрэчы Папа і якія пастаянна адгукаюцца ў яго сэрцы — пра мір, негвалтоўнасць, павагу да кожнага чалавека, — маюць вырашальнае значэнне ў сучасным, настолькі палярызаваным і канфліктным, свеце.

Берніс Альберціна Кінг прыехала ў Італію, каб 10 сакавіка атрымаць у горадзе Монтэлеонэ-дзі-Пулья Міжнародную прэмію міру і ненасілля, якая ўручаецца жанчынам.

Абноўлена 14.03.2018 12:57
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа