Пошук

31.05.2023 19:00   Vatican News / Відэа: Vatican News

Спыніць жах катаванняў і паставіць годнасць чалавека на першае месца заклікае Папа Францішак у відэароліку, у якім абвясціў і патлумачыў сваю малітоўную інтэнцыю на чэрвень.

Пра гэта 30 мая паведаміла Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, публікуючы папскі ролік з тытрамі на беларускай мове.

«Катаванні. Божа мой, катаванні! Катаванні — гэта не гісторыя з мінулага. На жаль, яны частка нашай сённяшняй гісторыі», — распачаў свой зварот Святы Айцец, задаючыся пытаннем: «Як магчыма, што здольнасць чалавека да жорсткасці такая вялікая?»

Пантыфік заўважыў, што існуюць розныя формы катаванняў: адны вельмі жорсткія, іншыя больш вытанчаныя, напрыклад, адносіны, якія прыніжаюць годнасць, пагарда да пачуццяў або масавыя ўтрыманні ў нечалавечых умовах, якія пазбаўляюць чалавека годнасці.

«Але ў гэтым няма нічога новага. Падумайце пра самога Езуса, які быў катаваны і ўкрыжаваны», — сказаў Святы Айцец, заклікаючы спыніць гэты жах катаванняў. «Трэба неадкладна паставіць годнасць асобы вышэй за ўсё. У адваротным выпадку да ахвяр будуць адносіцца не як да людзей, але як да „рэчаў“ і будуць падвяргаць злоўжыванням без меры, што будзе прыводзіць да смерці або незваротных псіхалагічных і фізічных траўмаў на ўсё жыццё», — дадаў Пантыфік.

«Молімся, каб міжнародная супольнасць узяла на сябе канкрэтныя абавязацельствы па забароне катаванняў, гарантуючы падтрымку ахвярам і іх сем’ям», — агучыў малітоўную інтэнцыю на чэрвень Папа Францішак.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.