Пошук

14.05.2026 21:49   Тэкст: Кс. Аляксандр Амяльчэня / Паводле: Vatican News BY / Catholic.by

Фота: Vatican Media

Леў XIV наведаў рымскі ўніверсітэт «La Sapienza», дзе заклікаў моладзь не паддавацца дыктатуры поспеху, а навуковую супольнасць — стаць на шлях сапраўднага раззбраення і чалавечнасці. 

Распачаць ад пункту сустрэчы з Хрыстом

Пантыфік вырашыў адкрыць сваё знаходжанне ў рымскай альма-матэр менавіта з універсітэцкай капліцы. Звяртаючыся з спантанным словам да прысутных, сярод якіх былі рэктар, выкладчыкі і шматлікая моладзь, Святы Айцец падкрэсліў выключна пастырскі характар свайго візіту. Для яго было важным пачаць гэты дзень у месцы, якое ён назваў пунктам сустрэчы з Хрыстом, каб падзяліцца з акадэмічнай супольнасцю радасцю веры.

Паводле слоў Папы, кожны, хто займаецца даследаваннямі і вучобай, хто шчыра шукае праўду, у выніку знаходзіць Творцу. Леў XIV адзначыў, што Бог пакінуў свой адбітак ва ўсім, што акружае чалавека: як у самой прыродзе, так і ў людзях, створаных па Яго вобразе і падабенстве.

Пантыфік назваў магчымасць знаходзіцца ў гэтым інтэлектуальным цэнтры, які лічыцца найбуйнейшым у Еўропе, сапраўдным дарам і благаслаўленнем.

Падчас сустрэчы Папа пажадаў студэнтам, каб час, праведзены ва ўніверсітэце, стаў для іх не толькі перыядам атрымання ведаў, але і глыбокім адкрыццём прыгажосці жыцця.

Святы Айцец падзякаваў за цёплы прыём і ўдзяліў усім прысутным апостальскае благаслаўленне. Пасля малітоўнага моманту ў капліцы Леў XIV працягнуў свой візіт, накіраваўшыся ў іншыя корпусы ўніверсітэта, каб бліжэй пазнаёміцца з жыццём і праблемамі сучаснай навуковай супольнасці.

Абноўлена 14.05.2026 22:54
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця