Пошук

14.02.2018 17:53   Паводле: Libreria Editrice Vaticana / Фота: Vatican Media / Catholic.by

14 лютага, у першы дзень Вялікага посту, Святы Айцец асаблівым чынам звярнуўся да моладзі, хворых і маладажонаў.

Падчас традыцыйнай агульнай аўдыенцыі, якая сёння, у Папяльцовую сераду, прайшла на плошчы святога Пятра пад лютаўскаю рымскаю імжою, папа Францішак благаславіў вернікаў на пачатак велікапоснага шляху, мэта якога ў тым, каб наблізіцца да Бога і Ягонай любові.

«Сёння, у Папяльцовую сераду, распачынаецца шлях Вялікага посту. Дарагая моладзь, жадаю вам пражыць гэты час ласкі як вяртанне да любові Айца, які чакае ўсіх з распасцёртымі абдымкамі. Дарагія хворыя, я заклікаю вас ахвяраваць вашыя цярпенні за навяртанне тых, хто жыве далёка ад веры; а вас, дарагія маладажоны, я заахвочваю будаваць вашы новаствораныя сем’і на скале Божай любові».

Абноўлена 14.02.2018 18:42
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа