Пошук


Бэнэдыкт XVI запэўніў чытачоў Corriere della sera у сваёй удзячнасці за духоўнае суправаджэнне «на апошнім этапе дарогі».

У адказ на просьбу Масімо Франка з рымскай рэдакцыі найбуйнейшага італьянскага выдання Пантыфік на пенсіі скіраваў наступныя словы:

«Паважаны доктар Франка, мяне вельмі ўзрушыла, што так шмат чытачоў газеты хочуць ведаць, як я праводжу апошні перыяд майго жыцця.

У гэтай сувязі магу толькі сказаць, што ў павольным фізічным знясіленні ўнутрана я вандрую да Дому.

Гэта вялікая ласка для мяне, быць акружаным, на гэтым апошнім этапе шляху, часам крыху складаным, настолькі вялікімі любоўю і дабрынёй, якіх я не мог сабе ўявіць. У гэтым сэнсе я ўспрымаю пытанне чытачоў у якасці суправаджэння на шляху. Таму я магу толькі падзякаваць, запэўніўваючы ў малітве. Шлю мае сардэчныя прывітанні».

16 красавіка 2017 г. Папу на пенсіі Бэнэдыкту XVI споўнілася 90 гадоў. Кардынал Ёзэф Ратцынгер быў абраны на Пасад св. Пятра 19 красавіка 2005 г. у выніку дастаткова кароткага канклаву, становячыся пераемнікам Яна Паўла II.

Бэнэдыкт XVI выконваў сваю функцыю да 28 лютага 2013 г. Раней, 11 лютага, ён абвясціў аб сваім сыходзе.

Абноўлена 08.02.2018 11:36
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа