Пошук


17 снежня папа Францішак адзначыў сваё 81-годдзе. Аднымі з першых віншаванні яму склалі дзеці, якія атрымліваюць дапамогу ў ватыканскім педыятрычным дыспансэры св. Марты.

Папа сустрэўся з імі раніцай у Зале Паўла VI. У якасці падарунка дзеці падрыхтавалі для Пантыфіка танец, кароткае цыркавое прадстаўленне, віншавальныя спевы, а таксама вялікі торт і чатырохмятровую піцу, якую спажылі разам са Святым Айцом.

Дыспансэр св. Марты быў заснаваны на тэрыторыі Ватыкана ў 1922 г. па ініцыятыве папы Пія ХІ, які даручыў кіраванне гэтай структурай законніцам з кангрэгацыі Дачок Міласэрнасці св. Вінцэнта дэ Поля.

Установа працуе ў блізкім супрацоўніцтве з ватыканскім Педыятрычным шпіталем Дзіцятка Езуса. Дзеці з бедных сем’яў, а таксама іх бацькі могуць рэгулярна атрымліваць тут бесплатную медыцынскую дапамогу і прадукты харчавання.

Сёлета папа Францішак адзначыў свой пяты дзень нараджэння пасля абрання Папам. У мінулым годзе, з нагоды свайго 80-гадовага юбілею, ён запрасіў на святочнае снеданне ў сваю рэзідэнцыю некалькі бяздомных, а затым паразмаўляў праз скайп з вязнямі турмы ў Падуі. Годам раней, святкуючы 79-годдзе, ён сустрэўся з прадстаўнікамі дзіцячага крыла руху «Каталіцкая акцыя».

З нагоды дня нараджэння Папы ў 2014 г. сотні людзей танцавалі танга на плошчы св. Пятра ў Ватыкане. 17 снежня 2013 г. Пантыфік цэлебраваў Эўхарыстыю разам з групай бедных, з якімі потым паснедаў у Доме св. Марты.

Абноўлена 18.12.2017 10:55
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа