Пошук


Сваю заклапочанасць з нагоды магчымых наступстваў прызнання Дональдам Трампам Іерусаліма ў якасці адзінай сталіцы Ізраіля выказаў Дзяржаўны Сакратар Папы Рымскага кардынал П’етро Паралін. У інтэрв’ю італьянскаму каталіцкаму тэлебачанню TV2000 кардынал сказаў, што, на яго думку, «сітуацыя выклікае трывогу».

«Мы спадзяёмся, што не пачнецца працэс, які прывядзе да напружанасці і насілля», — адзначыў бліжэйшы супрацоўнік Пантыфіка. «Будзем спадзявацца, што мудрасць і асцярожнасць возьмуць верх, да чаго заклікаў Папа ў сваім звароце. Несумненна, гэта рашэнне [прызнанне Дональдам Трампам Іерусаліма сталіцай Ізраіля — рэд.] вельмі ўскладніла сітуацыю», — дадаў Дзяржсакратар.

Сваю заклапочанасць з нагоды наступстваў рашэння адміністрацыі ЗША выказаў таксама адміністратар Лацінскага Патрыярхату арцыбіскуп П’ербаціста Піцабала. У заяве італьянскага агенцтва ANSA іерарх заявіў аб сваёй перакананасці ў тым, што Іерусалім «можа быць сімвалам двух народаў», палесцінскага і ізраільскага. Ініцыятыва Трампа, на яго думку, «павялічыць нянавісць, насілле і пакуты, як у Іерусаліме, так і па ўсёй Святой Зямлі».

Абноўлена 11.12.2017 11:33
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа