Пошук


Папа Францішак прызначыў 59-гадовага біскупа Пола Тая з Ірландыі сакратаром Папскай рады па культуры. З 19 снежня 2015 г. ён быў дапаможным сакратаром дыкастэрыі. Папярэднік іерарха, бенінскі біскуп Бартелэмі Адукану 24 жніўня 2017 г. выйшаў у адстаўку і вярнуўся на радзіму.

Біскуп Пол Тай нарадзіўся ў 1958 г. у Наване. У 1979 г. атрымаў ступень бакалаўра ў галіне права ў Дублінскім універсітэце.

Прэзбітэрскае пасвячэнне атрымаў у 1983 г. Пасля некалькіх гадоў душпастырскай працы быў накіраваны ў Рым для вучобы ў Папскім Грыгарыянскім універсітэце. Выкладаў маральную тэалогію ў Дубліне. У 2004 г. стаў кіраўніком аддзела сацыяльных камунікацый сваёй архідыяцэзіі. З 2007 па 2015 гг. — сакратар Папскай рады па сродках масавай камунікацыі.

Папская рада па культуры (лац. Pontificium Consilium de Cultura) была заснавана Янам Паўлам II 20 мая 1982 г. Дыкастэрыя займаецца, між іншым, адносінамі Святога Пасаду са светам культуры, дыялогам з сучаснымі культурамі, спрыяе таму, каб сённяшняя цывілізацыя была больш адкрытай для Евангелля. Узначальвае дыкастэрыю кардынал Джанфранка Равазі.

Абноўлена 30.10.2017 12:22
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця