Пошук

03.10.2017 10:53   sib-catholic.ru

Папа Францішак з глыбокім смуткам успрыняў вестку пра страляніну ў Лас-Вегасе ў ЗША.

Як паведамляе руская версія Радыё Ватыкана, у тэлеграме спачуванняў на імя мясцовага біскупа манс. Джазэпэ Энтані Пепе Пантыфік запэўнівае «ў сваёй духоўнай блізкасці да ўсіх пацярпелых у гэтай бессэнсоўнай трагедыі».

Папа Францішак высока ацэньвае высілкі супрацоўнікаў паліцыі і службы экстраннай дапамогі і «ўзносіць малітвы за параненых і загінулых, давяраючы іх міласэрнай любові Усемагутнага Бога».

Абноўлена 03.10.2017 12:05
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця