Пошук

11.08.2017 09:52   be.radiovaticana.va / Catholic.by

Як хрысціяне мы павінны ісці шляхам міру і ўмацоўваць перакананне, што ад ядзернай пагрозы можна абараніцца толькі цалкам адмовіўшыся ад ядзернай зброі, лічыць арцыбіскуп Сільвана Тамазі, былы шматгадовы прадстаўнік Апостальскай Сталіцы пры структурах ААН у Жэневе.

Каментуючы напружаныя адносіны паміж ЗША і Паўночнай Карэяй дыпламат заўважыў, што Папа назірае за гэтай сітуацыяй. Пантыфік выразна выказваецца не толькі супраць гандлю зброяй, але і супраць насілля, як метаду вырашэння праблем. Ён заклікае міжнародную супольнасць не ўзводзіць непатрэбных межаў, але практыкаваць інклюзіўнасць, шукаць шляхі неўжывання насілля, падкрэсліў іерарх.

Паводле арцыбіскупа Тамазі, у свеце ўзрастае ўсведамленне таго, што атамная зброя з’яўляецца дэструктыўнай і бескарыснай, але з іншага боку, працягваюць існаваць пэўныя ачагі напружанасці, а таксама людзі і краіны, якія разглядаюць зброю масавага знішчэння ў якасці легітымных абарончых інструментаў.

«Каб быць абароненымі ад ядзерных пагрозаў, трэба, каб ніводная краіна не мела ядзернай зброі, і каб была знойдзена канструктыўная і бяспечная альтэрнатыва», — сказаў іерарх. Па яго словах, сур’ёзнасць і небяспека такой зброі заключаецца ў тым, што, удараючы па вайсковых аб’ектах, яна адначасова знішчае грамадзянскія. Такім чынам, узгаданыя віды ўзбраенняў з’яўляюцца абсалютна непрымальнымі.

Абноўлена 11.08.2017 09:52
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа