Пошук

07.08.2017 14:03   deon.pl / (il) / Catholic.by


534 гады таму быў адкрыты адзін з прыгажэйшых сакральных твораў  — Сікстынская капэла — прыватная капліца Папы Рымскага і месца, у якім праходзяць канклавы.

Штогод яе наведваюць мільёны турыстаў, але не ўсе ведаюць яе незвычайную гісторыю.

1. Сікстынская капэла мае тыя ж самыя памеры, што і касцёл Саламона ў Ерузалеме, апісаны ў Старым Запавеце

2. Капэла не робіць вялікага ўражання, калі глядзець на яе звонку (на здымку ўнізе). Гэтаксама як няма звонку і прыгожааздобленага фасада і незвычайных дзвярэй для ўваходу. Усе дарогі, якія вядуць у капэлу, з’яўляюцца ўнутранымі і пачынаюцца ў папскім палацы.

3. Жывапіс, якім аздоблена капэла, пакрывае паверхню ў 1110 квадратных метраў. Гэта прыкладна 1/6 частка футбольнага стадыёна.

4. Капэла была адчынена ў 1483 годзе падчас Пантыфікату папы Сікста IV, але яе фрэскі звязаны ў першую чаргу са славутым Мікеланджэла, які распачаў працу над фрэскамі капэлы праз 25 гадоў пасля яе адкрыцця.

5. Першапачаткова Мікеланджэла ўспрыняў даручэнне ад папы Юлія ІІ як знявагу, бо быў скульптарам, а не мастаком. Папа ж хацеў такім чынам аддзячыць за адмену папярэдняй замовы на ўласную ўсыпальню.

6. Кажуць, што Мікеланджэла ўвесь час працаваў у становішчы лежачы, але гэта няпраўда. Была пабудавана адмысловая платформа, якая зрабіла магчымым яму працу на вышыні. Што цікава: падчас працы ён не бачыў, як выглядае фінальны праект, які можна было б заўважыць з падлогі. Праца была вельмі маруднай: фрэска з Апошнім Судом пісалася 5 гадоў.

7. Спосаб, дзякуючы якому мастак напісаў выяву Бога Айца, стаў пераломным на той час. Раней Бога малявалі толькі як далонь, якая прабіваецца праз хмары.

8. Памеры постацей, прадстаўленых у наступных сцэнах, адрозніваюцца: найменшыя — пры выхадзе, найбольшыя — каля алтара. Такім чынам мастак дасягнуў эфекту роўнапамерных постацей пры іх агляданні пры ўваходзе ў капліцу.

9. У 1564 годзе Трыдэнцкі сабор зацвердзіў, што выявы найбольш знакамітых постацей, прадстаўленых на фрэсках, не павінны быць голымі. Мастаку Даніэле да Вальтэрра было даручана замаляваць «нюансы нагаты» бялізнай. З часам за ім замацавалася прозвішча «Споднік».

10. Некалькі разоў капэле пагражаў абвал. У вігілійную ноч 1522 года падчас Імшы пад кіраўніцтвам папы Адрыяна VI абваліўся фрагмент мармуру над уваходнымі дзвярыма пасля таго, як праз іх прайшоў Папа.

Загінулі два салдаты швейцарскай гвардыі. Праз год падчас галасавання канклава адбыўся нечаканы разрыў столі ў некалькіх месцах. Галасаванне было перарвана, кардыналы вымушаны былі ратавацца.

Вялізны кавалак мура абваліўся падчас канклава ў 1565 года. Падчас канклава ў 2005 годзе сапсавалася печка, якая спальвала галасы кардыналаў, і задыміла ўсё памяшканне.

Абноўлена 07.08.2017 14:45
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.