Пошук

03.08.2017 11:47   Тэкст: ekai.pl / Catholic.by

Стварэнне міжнароднай сеткі па барацьбе з карупцыяй, арганізаванай злачыннасцю і мафіямі — галоўная мэта нарады па справах справядлівасці, якая дзейнічае пры Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека.

Спецыяльная сустрэча адносна гэтай тэмы праходзіла 15 чэрвеня, а ў гэтыя дні абнародаваны вынік гэтай працы — адмысловы дакумент.

Падчас сустрэчы звярталася ўвага, што сам Касцёл з’яўляецца свайго роду «сеткай», таму можа і павінен адважна працаваць на карысць справядлівасці. Разглядаецца магчымасць накладання экскамунікі на групы злачынцаў або на тых, хто спрыяе распаўсюджванню карупцыі. Гэтае пытанне будзе абмеркавана з нацыянальнымі епіскапатамі, а ад верасня нарада будзе апрацоўваць канкрэтныя ўказанні з мэтай іх зацвярджэння і ўвядзення ў будучым годзе.

У дакуменце падкрэсліваецца, што для змагання з карупцыяй неабходна прадпрымаць шырокі дыяпазон грамадскіх дзеянняў. Гэта датычыць і Касцёла, бо карупцыйны спосаб мыслення дае пра сябе ведаць і там, напрыклад, у постаці шкадлівых «памагатых».

Нарада па справядлівасці мае намер прасіць аб падтрымцы розныя асяроддзі. Удзельнікі дэбатаў усведамляюць, што працэс стварэння «антыкарупцыйнай сеткі» не будзе простым. Таму дыялог адносна гэтай справы павінен ахапіць таксама нехрысціянаў, палітычныя і іншыя грамадскія асяроддзі. Акрамя гэтага прадметам аналізу стане ўплыў карупцыі на мірныя працэсы.

Запланаваныя дзеянні будуць рэалізоўвацца на трох узроўнях: адукацыя, культура і грамадства.

Абноўлена 03.08.2017 11:48
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.