Пошук

28.06.2017 15:40  

Апостальская Сталіца выказала рашучы супраціў лібералізацыі гандлю наркотыкамі, у тым ліку марыхуанай. На гэта ўказаў прэфект ватыканскай Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека кардынал Пітэр Тарксан.

Кардынал нагадаў пра негатыўныя пабочныя эфекты, наступствы для грамадства і стварэнне небяспечных прыкладаў паводзін, у якіх самае важнае — неадкладнае задавальненне жаданняў. Ватыканскі іерарх указаў таксама на сур’ёзную адказнасць устаноў, якія даюць згоду на развіццё шкодных паталогій.

Прэфект ватыканскага ведамства нагадвае, што наркаманія — гэта вельмі складаная з’ява, пра што сведчаць шматлікія фактары: адсутнасць або недахоп сям’і, прыгнёт з боку грамадства, прагненне новых адчуванняў. Усё гэта паказвае, якім шырокім і разнародным павінна быць супрацьстаянне гэтай з’яве. «Ключавым элементам павінна быць адукацыя, суправаджэнне маладых, каб яны маглі рэалізоўваць свае мары і выкарыстоўваць свой патэнцыял», — адзначыў кардынал Тарксан.

Адносна пытання лібералізацыі наркотыкаў прэфект выказаўся з нагоды Сусветнага дня барацьбы з наркаманіяй і нелегальным гандлем наркотыкамі, які адзначаўся 26 чэрвеня.

(каі/vgr)

Абноўлена 11.07.2017 12:07
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа