Пошук

15.05.2023 15:42   Vatican News
Ілюстрацыйнае фота: agensir.it

15 мая Папа Францішак праводзіць нараду з кіраўнікамі ведамстваў Рымскай курыі. У пасяджэнні бяруць удзел прэфекты дыкастэрый і іншых структур Святога Пасаду.

Як паведаміла Беларуская служба парталу Vatican News, нарада праходзіць у Балонскай зале Апостальскага палаца за зачыненымі дзвярыма. Прэс-служба Святога Пасаду не інфармуе пра тэмы, якія Святы Айцец абмяркоўвае са сваімі бліжэйшымі супрацоўнікамі.

Звычайна падчас такіх сустрэч адбываецца абмеркаванне актуальных праблем Касцёла і вызначэнне асноўных задач, якія знаходзяцца ў кампетэнцыі ведамстваў Апостальскай Сталіцы.

Як правіла, па выніках не публікуецца ніякіх заяваў.

Vatican News нагадвае, што ў сакавіку мінулага года Папа Францішак падпісаў тэкст новай Апостальскай канстытуцыі аб Рымскай курыі і яе служэнні Касцёлу і свету. Назва дакумента — Prædicate Evangelium («Абвяшчайце Евангелле») — указвае на місіянерскі характар рэформы.

Усе былыя кангрэгацыі і папскія рады былі перайменаваны ў дыкастэрыі — цяпер іх шаснаццаць.

Органы правасуддзя па-ранейшаму прадстаўлены Апостальскай пэнітэнцыярыяй, Найвышэйшым трыбуналам Апостальскай сігнатуры і Трыбуналам Рымскай роты.

Эканамічны блок складаецца з Рады па эканамічных пытаннях, Сакратарыята па эканамічных пытаннях, Адміністрацыі маёмасці Апостальскай Сталіцы, Упраўлення генеральнага аўдытара, Камісіі па справах сакрэтнага характару і Камітэта па інвестыцыях.

Дзяржаўны Сакратарыят у дакуменце акрэсліваецца як Папскі сакратарыят.

Пантыфік рэгулярна, некалькі разоў на год, збірае кіраўніцтва вышэйзгаданых структур на сумесныя пасяджэнні.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця