Пошук

27.06.2017 14:38  

26 чэрвеня Пантыфік сустрэўся з дэлегацыяй Італьянскай лігі па барацьбе з ракам. Ён падзякаваў гасцям за спрыянне прафілактыцы анкалагічных захворванняў, у тым ліку праз фарміраванне культуры жыцця, заснаванай не на камерцыйных інтарэсах, а на павазе да Божага дару.

Не менш каштоўным з’яўляецца супрацоўніцтва Лігі з пастаўшчыкамі медыцынскіх паслуг, а таксама дапамога сем’ям, хворым на рак, «паколькі служэнне тым, хто пакутуе, гэта хрысціянскі лад жыцця, які палягае на спалучэнні пакоры і цішыні, без пошуку ўзнагароды», як адзначыў папа Францішак.

Чалавек, калі яго адольвае хвароба, асабліва анкалагічная, апынаецца як бы на перыферыі жыцця. І гэта з’яўляецца выклікам для кожнага хрысціяніна, каб прыйсці на гэту перыферыю, становячыся свядомым інструментам ласкі, дадаў ён.

Папа Рымскі заклікаў грамадзянскую і касцёльную супольнасці не баяцца блізкасці з хворымі людзьмі, пяшчоты адносна іх, не лічыць прабыванне з імі страчаным часам, прапанаваць ім падтрымку, суцяшэнне, ствараючы сапраўдную прастору салідарнасці.

Папа выказаў спадзяванне, што, паколькі здароўе з’яўляецца адным з асноўных і фундаментальных дабротаў кожнага чалавека, прафілактыка рака будзе распаўсюджвацца на ўсіх.
Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё

Абноўлена 11.07.2017 12:17
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.