Пошук

02.06.2017 13:03  

Папа Францішак выказаў глыбокія спачуванні з прычыны смерці ўкраінскага кардынала Любаміра Гузара, арцыбіскупа Кіеўскага і Галіцкага на пенсіі. Духоўны лідар Украіны памёр 31 мая ва ўзросце 84 гадоў.

У тэлеграме на імя старшыні ўкраінскіх грэка-католікаў Вярхоўнага арцыбіскупа Святаслава Шаўчука Святы Айцец нагадвае пра надзвычайную адданасць спачылага кардынала справе «адраджэння Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы», а таксама адзначае «яго стойкую вернасць Хрысту, нягледзячы на цяжкасці і ганенні супраць Царквы».

Папа Францішак з удзячнасцю ўзгадвае «плённую апостальскую дзейнасць кардынала дзеля з’яднання грэка-каталіцкіх вернікаў, нашчадкаў сем’яў, якія былі прымусова вывезены з Заходняй Украіны», а таксама пра яго намаганні «ў пошуку новых шляхоў дыялогу і супрацоўніцтва з праваслаўнымі Цэрквамі».

Паводле Радио Ватикана
(VGr)

Абноўлена 17.08.2017 13:26
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця