Пошук

31.05.2017 14:41  

31 мая Святы Айцец прызначыў айца Алезандры Aуі Мэла з Кангрэгацыі Шанштацкіх Айцоў сакратаром Дыкастэрыі па справах свецкіх, сям’і і жыцця.

Святар, які будзе другой асобай у новастворанай структуры Рымскай курыі, нарадзіўся 17 студзеня 1971 г. у Рыа-дэ-Жанейра. 7 ліпеня 2001 г. атрымаў святарскае пасвячэнне як член Інстытуту Шанштацкіх Айцоў. Навучаўся ў Філасофска-тэалагічнай вышэйшай школе ў Валендар у Германіі і атрымаў доктарскую ступень ва Універсітэце Дэйтана ў ЗША. Працаваў у душпастырстве, пазней стаў нацыянальным дырэктарам Шанштацкага руху ў Бразіліі, быў супрацоўнікам сакратарыяту Рады Біскупскіх Канферэнцый Лацінскай Амерыкі.

Дыкастэрыя па справах свецкіх, сям’і і жыцця працуе з 1 верасня 2016 г. Яе стварэнне стала вынікам рэформы Рымскай курыі. Структура замяніла сабой Папскія рады па справах свецкіх і па справах сям’і. Яе ўзначальвае кардынал Кэвін Джозэф Фарэл з ЗША. Місія ўстановы — пашыраць і рэалізоўваць у асяроддзі Касцёла праекты, якія датычаць інстытута сужэнства і сям’і, апостальства свецкіх вернікаў і абароны жыцця.

Паводле Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё
(VGr)

Абноўлена 17.08.2017 13:49
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.