Сёння «існуе пільная патрэба распаўсюджваць культуру міру, а не насілля». Такім заклікам распачынаецца пасланне да будыстаў, скіраванае Папскай радай па міжрэлігійным дыялогу з нагоды свята Весак.
«У той час, калі мноства веруючых намагаецца пашыраць мір, іншыя выкарыстоўваюць рэлігію, каб апраўдваць свае акты насілля і нянавісці», — чытаем у тэксце паслання, якое падпісаў старшыня ведамства кардынал Жан-Луі Таран.
Падобна «развіваецца рэлігійнае супрацоўніцтва ў глабальным маштабе, аднак назіраецца таксама палітызацыя рэлігіі». І хоць існуе «свядомасць эндэмічнай беднасці і голаду ў свеце», усцяж трываюць «ганебныя гонкі ўзбраенняў». Гэтая сітуацыя, паводле дыкастэрыі, патрабуе «закліку да неўжывання насілля», які базуецца на выразным «адрачэнні ад насілля ва ўсіх яго формах».
Традыцыйнае пасланне Апостальская Сталіца скіроўвае з нагоды найважнейшага свята будыстаў — Весак. Звязана яно з нараджэннем, прасвятленнем і смерцю Гаутамы Буды. Адзначаецца свята ў дзень майскай поўні.
Паводле deon.pl
(VGr)