Пошук

09.02.2017 08:25  

«Упершыню ў гісторыі чалавек думае, што можа зруйнаваць саюз, які заўсёды па праву лічыўся асновай жыцця і чалавечай супольнасці, і які непарыўна звязвае сужэнства людзей рознага полу, сям’ю і жыццё», — адзначыў арцыбіскуп Вінчэнца Палья, выступаючы перад біскупамі ЗША, якія сустрэліся ў Даласе на семінары па біяэтыцы.

Старшыня Папскай акадэміі жыцця дадаў, што чалавеку толькі здаецца, што існуюць магчымасці разбурыць і сказіць створанае Богам. Перафразуючы выказванне англійскага філосафа Томаса Гобса, іерарх заўважыў, што сёння не столькі «чалавек чалавеку воўк», колькі «чалавек чалавеку бог».

Арцыбіскуп Палья таксама ўказаў на вялікія магчымасці сучаснай навукі, якая ў стане прааналізаваць і разабраць на дробныя часткі кожны элемент чалавечага і нават біялагічнага жыцця, што адкрывае новыя і непрадказальныя гарызонты. Менавіта таму так важна сёння абнавіць асновы гуманнасці з усімі тымі, хто хоча ісці з намі агульным шляхам. Запавет, які развіваецца па-за сужэнствам і сям’ёй, як вынік адкрытасці для супольнасці з’яўляецца сродкам, які Касцёл павінен шукаць, каб падтрымліваць і ўмацоўваць яго.

Паводле Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё
(VGr)

Абноўлена 05.06.2017 13:41
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа