Пошук

30.01.2017 09:59  

Старшыня ватыканскай Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека кардынал Пітэр Тарксан скіраваў спецыяльнае пасланне з нагоды сусветнага дня барацьбы з праказай, які адзначаецца ў апошнюю нядзелю студзеня.

У пасланні ватыканскі іерарх піша пра падтрымку тых, каго кранула гэтая хвароба, і пра дапамогу асобам, аздароўленым ад праказы.

Кардынал падкрэслівае, што праказа выклікае не толькі праблемы са здароўем, але і вядзе да сацыяльнай дыскрымінацыі, нават тых, хто ўжо вылечыўся ад хваробы.

У гэтым кантэксце аўтар паслання заклікаў прадстаўнікоў усіх рэлігій паспрыяць спыненню стыгматызацыі церпячых на праказу. Кардынал заклікаў таксама ўрады дзяржаў да павелічэння намаганняў у справе пошуку новых лякарстваў і медыцынскіх устаноў, якія маглі б дапамагчы ў лячэнні.

«З іншага боку, трэба зрабіць усё, каб забяспечыць вяртанне да нармальнага сямейнага, сацыяльнага і прафесійнага жыцця хворым пасля аздараўлення», — сцвердзіў кардынал Пітэр Тарксан. У гэтым кантэксце іерарх прывёў евангельскую гісторыю пракажонага, якога Езус не толькі аздаравіў фізічна, але і наказаў яму паказацца святарам, каб чалавек гэты цалкам вярнуўся да штодзённага жыцця ў соцыуме.

«Для людзей, якія сталі ахвярамі праказы, а перш за ўсё разам з такімі асобамі, мы павінны зрабіць усё, каб яны маглі сустрэць прыняцце, салідарнасць і справядлівасць у сваіх супольнасцях», — заключыў старшыня ватыканскай дыкастэрыі.

Каталіцкі Касцёл мае вельмі працяглую традыцыю ў лячэнні і суправаджэнні хворых на праказу. На сёння ў свеце існуе 612 цэнтраў дапамогі такім асобам. Найбольш іх у Азіі і Афрыцы — 313 і 174 адпаведна. Сярод вялікіх постацяў, якія працавалі ў гэтай сферы, варта ўзгадаць св. Ёзафа Даміяна дэ Вёстра і св. Тэрэзу з Калькуты.

КАІ (VGr)

Абноўлена 05.06.2017 13:41
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа