Пошук

15.02.2017 09:50  

Пра свае лісты да св. Юзафа і спакойны сон Папа Рымскі Францішак расказаў падчас сустрэчы з вышэйшымі настаяцелямі манаскіх супольнасцяў у Ватыкане.

Гэта адбылося 25 студзеня за закрытымі дзвярыма з удзелам 140 настаяцеляў розных ордэнаў і мужчынскіх манаскіх супольнасцяў. Пра гэту падзею, аднак, стала вядома толькі 9 лютага, калі ў свет выйшаў італьянскі часопіс Corriere della Sera.

На пытанне, адкуль бярэцца спакой Папы і яго добразычлівасць, Пантыфік запэўніў, што не прымае ніякіх заспакаяльных сродкаў і прызнаўся, што для захавання супакою патрэба трохі pasotismo, або пэўнага раўнадушша ў дачыненні да таго, што адбываецца вакол нас.

Пантыфік таксама дадаў, што ў якасці Папы Рымскага перажывае меншую напружанасць чым у часы, калі быў арцыбіскупам Буэнас Айрэса.

Святы Айцец заўважыў, што гэта, аднак, ні ў якім разе не адзначае «ўмывання рук перад праблемамі». Ён дадаў, што ў Касцёле «ёсць шмат Понціяў Пілатаў, якія ўмываюць рукі, каб быць спакойнымі, а той настаяцель, які гэта робіць, не з’яўляецца айцом і не дапамагае супольнасці».



«Калі з’яўляецца якаясьці праблема, я пішу ліст св. Юзафу і кладу яго пад фігуркай гэтага святога, якая ёсць у маім пакоі. А цяпер ён спіць пад гэтымі карткамі, а я спакойна сплю і заўсёды шэсць гадзін», — дадаў, усміхаючыся, папа Францішак.
 
Паводле deon.pl (IL)

Абноўлена 05.06.2017 13:37
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа