Пошук

10.02.2017 09:01  

Антысемітызм цалкам супрацьлеглы хрысціянскім прынцыпам і ўсім поглядам, годным чалавека, падкрэсліў Святы Айцец падчас сустрэчы з членамі Антыдыфамацыйнай лігі (Anti-Defamation League) — амерыканскай няўрадавай праваабарончай арганізацыі, якая супрацьстаіць антысемітызму і іншым формам нецярпімасці ў адносінах да яўрэяў.

Аўдыенцыя прайшла 9 лютага ў Ватыкане.

У сваёй прамове Пантыфік заўважыў, што антысемітызм працягвае існаваць у розных грамадствах, але важна памятаць, што плёнам культуры сустрэчы і прымірэння з’яўляецца жыццё і надзея, у той час, як «антыкультура нянавісці» сее толькі смерць і адчай. Папа адзначыў, што Касцёл лічыць сваім асаблівым абавязкам рабіць усё, што ў яго сілах, каб «разам з нашымі братамі яўрэямі змагацца з антысеміцкімі тэндэнцыямі».

«Перад абліччам насілля, якое распаўсюджваецца ў свеце, мы пакліканы да больш моцнага не-насілля, што не азначае пасіўнасці, а наадварот — актыўнае спрыянне дабру», — падкрэсліў папа Францішак.

Антыдыфамацыйная ліга была заснава ў 1913 г. Яе сядзіба знаходзіцца ў Нью-Ёрку. Арганізацыя мае 30 аддзяленняў у ЗША і тры ў іншых краінах. Яе кіраўніком з’яўляецца Абрахам Фоксан, амерыканскі грамадскі дзеяч, які паходзіць з Беларусі.

Паводле Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё
(VGr)

Абноўлена 05.06.2017 13:37
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.