«У мінулыя дні землятрус і моцныя снегапады зноў сталі сур’ёзным выпрабаваннем для многіх нашых братоў і сясцёр у Цэнтральнай Італіі, асабліва ў Абруццо, Маркэ і Лацыё. Я ў сваіх малітвах і пачуццях разам з сем’ямі, чые блізкія сталі ахвярамі», — сказаў Пантыфік падчас малітвы «Анёл Панскі» на плошчы Святога Пятра 22 студзеня.
«Я падтрымліваю ўсіх тых, хто самааддана ўдзельнічае ў справе дапамогі; а таксама мясцовыя Касцёлы, якія намагаюцца пераадолець пакуты і цяжкасці. Дзякуй вялікі за гэтую блізкасць, за вашую працу і канкрэтную дапамогу, якую вы аказваеце. Дзякуй! Я запрашаю вас да супольнай малітвы да Багародзіцы за ахвяры, а таксама за тых, хто самаахвярна ўдзельнічае ў справе дапамогі», — дадаў папа Францішак.
Дк. Мікола Гракаў
(VGr)