Пошук

05.04.2023 14:55   Vatican News
Фота: Daniel Ibáñez / CNA / EWTN

Кардынал Жан-Клод Ольрыш не чакае адстаўкі Папы Францішка і тлумачыць, чаму Святы Айцец не збіраецца сыходзіць на пенсію.

«Ён сыдзе ў адстаўку толькі тады, калі працяг папскага служэння стане для яго сапраўды немагчымым», — цытуе Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News словы іерарха з інтэрв’ю, якое ён даў італьянскай газеце La Stampa.

Арцыбіскуп Люксембуржскі падкрэсліў, што «Святы Айцец моцны, мужны, настойлівы, у яго моцная воля і шмат надзеі».

Спекуляцыі наконт магчымай адстаўкі Папы Францішка, якія ўжо абвяргаліся раней, зноў пачалі з’яўляцца пасля таго, як 29 сакавіка Пантыфік быў дастаўлены ў клініку імя Агасціно Джэмэллі ў Рыме. Прычынай шпіталізацыі 86-гадовага Пантыфіка стаў бранхіт, які лячылі антыбіётыкамі. Святому Айцу стала лепш, і 1 красавіка раніцай ён пакінуў шпіталь.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.