13 студзеня на адмысловай прэс-канферэнцыі ў Ватыкане прадставяць падрыхтоўчы дакумент XV Генеральнай Асамблеі Сінода Біскупаў, запланаванай на кастрычнік 2018 г., на тэму «Моладзь, вера і распазнанне паклікання».
Пра гэта 10 студзеня паведамілі ў зале друку Святога Пасаду.
На прэс-канферэнцыі акрамя кардынала Ларэнца Балдзісэры, генеральнага сакратара Сінода Біскупаў, будуць прысутнічаць прадстаўнікі моладзі — Элвіс Ду Сеу Нікалая Ду Разарыа і Федэрыка Чэчы.
Дакумент выйдзе адразу не некалькіх мовах: італьянскай, французскай, англійскай, нямецкай, іспанскай і партугальскай.
Аб сваім рашэнні правесці ў кастрычніку 2018 г. Сінод, прысвечаны моладзі, Францішак заявіў 6 кастрычніка 2016 г.
Яно было прынята пасля кансультацый з біскупскімі канферэнцыямі, Усходнімі Каталіцкімі Цэрквамі і канферэнцыямі генеральных настаяцеляў манаскіх кангрэгацый