Пошук

05.01.2017 09:01  

Папа са смуткам выказаўся пра кровапралітныя мафійныя міжусобіцы, якія мелі месца ў першыя дні 2017 года ў турме Манаўса. «З Бразіліі прыйшлі драматычныя весткі пра разню ў турме Манаўса, дзе жорсткія сутыкненні паміж варожымі групоўкамі прынеслі дзясяткі смерцяў. Я хацеў бы выказаць свой смутак і трывогу з-за таго, што адбылося», —сказаў Францішак 4 студзеня на заканчэнне агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане.

Пантыфік заклікаў вернікаў маліцца за загінулых, за іх сем’і і ўсіх зняволеных у гэтай бразільскай турме, а таксама за людзей, якія там працуюць. Турмы павінны быць «месцамі рэабілітацыі і сацыяльнай рэінтэграцыі, а ўмовы жыцця зняволеных павінны быць вартыя чалавека», — падкрэсліў Святы Айцец.

У Бразіліі прынамсі 60 вязняў сталі ахвярамі разборак двух мафіёзных кланаў у турме Манаўса ў цэнтральнай Амазоніі. Прадстаўнікі мясцовага наркакартэля ўзялі ў закладнікі 12 ахоўнікаў і 74 вязні з картэля горада Сан-Паўлу.

«Я заклікаю вас маліцца за загінулых зняволеных і за ўсіх асоб, пазбаўленых волі ва ўсім свеце. Няхай турмы будуць на самой справе месцамі сацыяльнай рэінтэграцыі», — заклікаў яшчэ раз Папа.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё
(VGr)

Абноўлена 05.06.2017 13:37
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.