Пошук

14.10.2026 10:20   Аляксандр Панчанка / Паводле: Vatican News BY / Catholic.by

Вясёлка з'явілася над статуяй Папы Яна Паўла II каля бальніцы «Джэмэлі», дзе знаходзіцца Папа Леў XIV. Фота: TIZIANA FABI | AFP

Папу выдалілі ніжнюю долю правага лёгкага. Гісталагічнае даследаванне пацвердзіла дыягназ адэнакарцыномы лёгкага, паведамілі ўрачы. Заяву абнародавала Зала Друку Апостальскай Сталіцы.

«Святому Айцу, як і планавалася, была праведзена аперацыя на органах грудной клеткі. Для дасягнення радыкальнага выніку з дапамогай відэаасіставанай тэхнікі была выдалена ніжняя доля правага лёгкага. Інтрааперацыйнае гісталагічнае даследаванне пацвердзіла дыягназ адэнакарцыномы лёгкага, як і меркавалася паводле вынікаў перадаперацыйных абследаванняў», — гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным ўвечары 13 кастрычніка.

Адзначаецца, што Святы Айцец знаходзіўся ў аперацыйнай каля трох гадзін, а сама аперацыя доўжылася каля 90 хвілін.

Яна прайшла паспяхова, без ускладненняў.

Пасля аперацыі Папа нармальна прачнуўся і пасля кароткага перыяду назірання вярнуўся ў сваю палату на 10-м паверсе.

Хірургічную брыгаду ўзначальваў прафесар Стэфана Маргарытора. У яе склад таксама ўваходзілі прафесар Эліза Меачы, доктар Марыя Тэрэза Кангеда і доктар Леанарда Петракка Каравэла.

Абноўлена 14.10.2026 10:52
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.