
16 мая Зала Друку Апостальскай Сталіцы паведаміла, што Папа Леў XIV здзейсніць падарожжа ў Францыю. Візіт будзе праходзіць на працягу чатырох дзён.
«Прымаючы запрашэнне кіраўніка дзяржавы і касцёльных уладаў краіны, а таксама генеральнага дырэктара ЮНЕСКА, Святы Айцец Леў XIV з 25 па 28 верасня здзейсніць апостальскае падарожжа ў Францыю і наведае сядзібу гэтай арганізацыі», — гаворыцца ў афіцыйным ватыканскім паведамленні.
Візіт у Францыю стане пятым Апостальскім падарожжам Льва XIV.
У лістападзе 2025 года ён наведаў Турцыю і Ліван, напрыканцы сакавіка 2026 года — Манака, а ў красавіку — Алжыр, Камерун, Анголу і Экватарыяльную Гвінею. З 6 па 12 чэрвеня адбудзецца пілігрымка Папы ў Іспанію.







