
9 мая Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, скіраваў віншаванне Папу Льву XIV з нагоды яго абрання на Святы Пасад.
«Ты — Пётр, скала, і на гэтай скале Я пабудую Касцёл Мой» (Мц 16, 18).
Яго Святасці
Папу Льву XIV
Ад усяго сэрца ад імя Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі і вернікаў нашай краіны я шчыра віншую Вашу Святасць з абраннем на Святы Пасад. Гэта падзея глыбока кранальная для супольнасці Каталіцкага Касцёла і для ўсяго свету і мы, верныя Каталіцкага Касцёла ў Беларусі, прымаем абранне новага Біскупа Рыма з вялікай радасцю, надзеяй і сыноўняй адданасцю.
Касцёл у Беларусі заўсёды верна трываў побач з Наступнікам святога Пятра, акружаючы кожнага Святога Айца пашанай і даверам.
Няхай Бог вядзе Вашу Святасць па шляху гэтай вялікай місіі, а Марыя, Маці Касцёла, у тытуле Маці Божай Пампейскай, абедзвюма рукамі рассыпае ласкі на Вашу Святасць і ўвесь свет, адорваючы Хрыстовым супакоем (гл. Лк 24, 36).
З малітвай і сыноўнім даверам
✠ Арцыбіскуп Юзаф Станеўскі
Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі
Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
Мінск, 9 мая 2025 г.