Пошук

26.07.2024 19:26   Паводле: Vatican News / Catholic.by
Ілюстрацыйнае фота: Paul Haring / CNS

24 ліпеня Папа Францішак у сваім допісе ў сацыяльнай сетцы X (былы Twitter). заклікаў старэйшае пакаленне і моладзь да сумеснай працы над стварэннем больш гуманнага грамадства.

«Нам патрэбны новы саюз паміж моладдзю і пажылымі людзьмі, каб крыніца жыцця тых, хто мае вялікі жыццёвы вопыт, сілкавала парасткі надзеі маладых», — цытуе Святога Айца Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News. «Так мы спазнаем прыгажосць жыцця і ствараем братэрскае грамадства», — лічыць 87-гадовы Пантыфік.

У бліжэйшую нядзелю, 28 ліпеня, Касцёл у чацвёрты раз адзначыць Сусветны дзень бабуль, дзядуль і пажылых людзей, у які будзе магчымасць атрымаць поўны адпуст.

У Беларусі ў Дзень пажылых людзей Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB узначаліць цэлебрацыю святой Імшы ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай.

Абноўлена 26.07.2024 19:29
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.