Пошук

04.07.2024 11:55   Vatican News BY

9 ліпеня ў Ватыкане адбудзецца прэс-канферэнцыя, на якой будзе прадстаўлены Instrumentum laboris — працоўны дакумент другой сесіі XVI Звыйчанай Генеральнай Асамблеі Сіноду Біскупаў на тэму сінадальнасці.

Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News нагадвае, што другая сесія Сіноду на тэму «На карысць Касцёла сінадальнага: камунія, удзел, місія» пройдзе ў Ватыкане з 2 па 27 кастрычніка.

Дэлегатам Касцёла ў Беларусі на Сінодзе з’яўляецца біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB.

Як гаворыцца ў ватыканскім паведамленні, прэзентацыя працоўнага дакумента сесіі пройдзе ў Прэс-службе Святога Пасаду.

У прэс-канферэнцыі будуць браць удзел Генеральны сакратар Сіноду Біскупаў кардынал Марыё Грэк, Генеральны рэлятар Сіноду люксембуржскі кардынал Жан-Клод Ольрыш, а таксама спецыяльныя сакратары Сіноду ксяндзы Рыкардо Батокіа і Джакамо Коста.

Прэс-канферэнцыя распачнецца апоўдні па рымскім часе і будзе транслявацца ў прамым эфіры YouTube-канале Vatican News.

Абноўлена 04.07.2024 11:56
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.