Пошук

06.03.2020 15:38   Catholic.by
Фота: kresy24.pl

5 сакавіка, ў 80-ю гадавіну ганебнага рашэння савецкіх уладаў знішчыць ваеннапалонных Войска польскага, сярод якіх было нямала нашых землякоў, у мінскім катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі біскуп Юрый Касабуцкі ўзначаліў цэлебрацыю святой Імшы.

Шматлікія ўдзельнікі Эўхарыстыі маліліся аб вечным жыцці для ахвяраў, забітых у лесе каля Катыні.

Сёння гэтая вёска пад Смаленскам вядомая ва ўсім свеце. 80 гадоў таму савецкія каты расстрэльвалі тут ваеннапалонных Войска польскага, захопленых у верасні 1939 года.

Сярод забітых былі людзі розных нацыянальнасцяў і веравызнанняў, таму ўшанаваць іх памяць у галоўнай каталіцкай святыні Мінска сабраліся Пасол Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі, дыпламаты з розных краін, а таксама прадстаўнікі Беларускай Праваслаўнай Царквы, юдэйскай і мусульманскай супольнасцяў.

Фота: kresy24.pl

Падчас супольнай малітвы Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі благаславіў абраз Маці Божай Катынскай, які з гэтага часу будзе захоўвацца ў мінскай катэдры.

«Няхай гэтая ікона будзе для нас бачным знакам прысутнасці Бога ў нашым жыцці. Найсвяцейшая Маці заўсёды з намі, заўсёды туліць нас да свайго сэрца, калі нам кепска і складана», — адзначыў пры гэтым іерарх.

Фота: polskieradio.pl

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа