Пошук

06.06.2024 13:13   Vatican News BY
Ілюстрацыйнае фота: Vatican Media

На заканчэнне агульнай аўдыенцыі, якая прайшла 5 чэрвеня ў Ватыкане, Папа Францішак абвясціў аб падрыхтоўцы ім дакумента аб Найсвяцейшым Сэрцы Езуса.

«Мы перажываем месяц, прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса», — нагадаў Папа, словы якога пыводзіць Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News. Святы Айцец заўважыў, што 27 снежня мінулага года споўнілася 350 гадоў з дня першага аб’яўлення Найсвяцейшага Сэрца Езуса французскай манахіні Маргарыце Марыі Алякок, а святкаванне гэтага юбілею будзе працягвацца да 27 чэрвеня 2024 года.

«У сувязі з гэтым я з радасцю рыхтую дакумент, які аб’яднае ў сабе каштоўную рэфлексію папярэдніх тэкстаў касцёльнага вучэння і доўгую гісторыю, якая ўзыходзіць да тэкстаў Святога Пісання, каб сёння зноў прапанаваць усяму Касцёлу гэты прыгожы культ, поўны духоўнай прыгажосці.

Я думаю, што нам будзе вельмі карысна паразважаць над рознымі аспектамі любові Пана, якія могуць асвятлціць шлях касцёльнага абнаўлення, а таксама сказаць нешта значнае свету, які, здаецца, згубіў сэрца. Прашу вас суправаджаць мяне ў малітве на працягу гэтага перыяду падрыхтоўкі. Я маю намер абнародаваць гэты дакумент ў верасні гэтага года», — сказаў Папа Францішак.

Абноўлена 06.06.2024 13:14
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.