Пошук

20.05.2024 18:39   Vatican News BY
Папа Францішак і Патрыярх Барталамей. Фота: christianunity.va

Праваслаўны Патрыярх Канстанцінопальскі Барталамей заявіў, што Папа Францішак мае намер прыехаць у Турцыю ў 2025 годзе.

Нагода для паездкі — 1700-годдзе Нікейскага Сабору, інфармуе Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News. Сайт Orthodox Times паведаміў, што Папа Францішак хоча наведаць Патрыярха Барталамея ў яго сядзібе на Фанары ў Стамбуле і гістарычнае месца Нікею — сучасны горад Ізнік, дзе ў 787 годзе таксама праходзіў другі Сабор.

На першым Саборы ў Нікеі, скліканым рымскім імператарам Канстанцінам I, быў сфармуляваны Нікейскі сімвал веры. Да сённяшняга дня гэта хрысталагічнае веравызнанне аб’ядноўвае ўсе хрысціянскія Цэрквы і касцёльныя супольнасці на Усходзе і Захадзе.

Папа хацеў бы, каб мы «разам адзначылі гэты важны юбілей»,

— сказаў Патрыярх Барталамей у кулуарах міжнароднай канферэнцыі, арганізаванай у Лісабоне Цэнтрам міжрэлігійнага і міжкультурнага дыялогу (KAICIID).

Экуменічны Патрыярх Канстанцінопальскі выступіў з прывітальнай прамовай, якая адкрыла шматдзённы Глабальны дыялог. Ён ў чарговы раз заклікаў паважаць правы чалавека і чалавечую годнасць ва ўсім свеце і прыкласці больш намаганняў для дасягнення міру і экалагічнай устойлівасці.

Абноўлена 20.05.2024 18:40
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця