Пошук

06.03.2024 19:16   Паводле: КАІ / Пераклад і адаптацыя: Аляксандра Шпілеўская / Catholic.by
Ілюстрацыйнае фота / Canva.com

28 сакавіка, у Вялікі чацвер, Папа Францішак прыватна наведае жаночую турму Rebibbia ў Рыме, каб цэлебраваць святую Імшу Вячэры Пана і сустрэцца са зняволенымі і супрацоўнікамі пенітэнцыярнай установы.

Пра гэта са спасылкай на паведамленне прэфектуры Папскага дома паведаміла Каталіцкае інфармацыйнае агенцтва КАІ.

З моманту свайго абрання на Пятровы Пасад у 2013 годзе Папа Францішак цэлебраваў святую Імшу Вячэры Пана па-за Ватыканам — у турмах, ізалятарах для непаўналетніх, клініках, цэнтрах для бежанцаў і аднойчы ў асабістай капліцы кардынала Бэчу, а падчас пандэміі 2020 года — у выглядзе выключэння — у пустой ватыканскай базыліцы.

Абноўлена 06.03.2024 19:18
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.