Пошук

16.02.2024 10:44   Vatican News
Ілюстрацыйная выява: istockphoto

Дыкастэрыя пра справах свецкіх, сям’і і жыцця абвясціла тэму бліжэйшага Сусветнага дня бабуль, дзядуль і пажылых людзей, які будзе адзначацца ў Касцёле 28 ліпеня.

Як паведаміла Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, тэма, абраная сёлета Святым Айцом: «У старасці не пакідай мяне» (пар. Пс 71 (70), 9). Яна мае на мэце «падкрэсліць, што самотнасць, на жаль, з’яўляецца сумнай спадарожніцай жыцця многіх пажылых людзей, якія часта становяцца ахвярамі культуры адчужэння», — гаворыцца ў паведамленні, абнародаваным 15 лютага ў Ватыкане.

Адзначаецца, што ў год падрыхтоўкі да Юбілею, які Святы Айцец вырашыў прысвяціць малітве, тэма Сусветнага дня была ўзятая з Псальма 71 (70) і з’яўляецца просьбай пажылога чалавека, які ўваскрашае ў памяці сваю гісторыю сяброўства з Богам.

«Святкаванне Сусветнага дня, раскрываючы каштоўнасць харызмы бабуль, дзядуль і пажылых людзей, а таксама іх унёску ў жыццё Касцёла, павінна спрыяць намаганням кожнай касцёльнай супольнасці ў будаванні сувязяў паміж пакаленнямі і ў змаганні з самотнасцю, усведамляючы — як сцвярджае Святое Пісанне — што „нядобра, каб чалавек быў адзін“ (Быц 2, 18)», — падкрэсліваецца ў камюніке Дыкастэрыі па справах свецкіх, сям’і і жыцця.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.