Пошук

16.06.2026 19:16   Кс. Аляксандр Амяльчэня / Vatican News BY / Catholic.by
Фота ілюстрацыйнае

У Ватыкане апублікавалі душпастырскі дапаможнік да VI Сусветнага дня пажылых людзей, які будзе адзначацца ў Касцёле ў ліпені.

Дыкастэрыя па справах свецкіх, сям’і і жыцця падрыхтавала адмысловы душпастырскі дапаможнік да VI Сусветнага дня пажылых людзей. Ён змяшчае афіцыйную малітву, літургічныя рэкамендацыі і лагатып сустрэчы.

Свята прапануецца адзначыць праз урачыстую Эўхарыстыю і наведванне самотных старэйшых вернікаў. Асаблівая ўвага звяртаецца на тых, хто прыкаваны да ложка, каб ніхто не застаўся без суцяшэння.

Традыцыйна святкаванне адбываецца ў чацвёртую нядзелю ліпеня, блізка да ўспаміну святых Яўхіма і Ганны. Сёлета гэты дзень прыпадае якраз на 26 ліпеня, г. зн. у сам дзень успаміну. Аднак мясцовыя канферэнцыі біскупаў маюць права змяніць гэтую дату згодна з душпастырскімі патрэбамі. У кожнай дыяцэзіі біскупу прапануецца ўзначаліць набажэнства ў катэдральным касцёле.

Кардынал Кэвін Фарэл заклікаў старэйшае пакаленне святкаваць гэты дзень з радасцю. Кіраўнік Дыкастэрыі падкрэсліў:

«Усведамленне сябе дзецьмі ў любым узросце — гэта заклік для ўсіх пажылых людзей паглыбіць сваё пакліканне і адчуць сябе жывымі членамі хрысціянскай супольнасці».

Паводле яго слоў, яны застаюцца сааўтарамі сумеснай місіі Касцёла ў кожны перыяд жыцця.

Усе неабходныя матэрыялы даступныя для вольнага спампавання на афіцыйным сайце ведамства. Апостальская Сталіца запрашае каталіцкія супольнасці дзяліцца сваімі ініцыятывамі, выкарыстоўваючы адмысловы хэштэг #Elderlyandgrandparents.

Абноўлена 16.06.2026 19:48
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.