Пошук

20.12.2023 13:14   Vatican News / Пераклад: Аляксандра Шпілеўская
Ілюстрацыйнайя выяа: radiorm.by

Фабрыка cвятога Пятра абвясціла Міжнародны мастацкі конкурс на тэму «Крыжовы шлях». Твор, які пераможа ў конкурсе, будзе выстаўлены ў ватыканскай базіліцы, а мастак атрымае грашовы прыз.

Як паведамляе Руская рэдакцыя парталу Vatican News, у міжнародным конкурсе могуць удзельнічаць бясплатна аматары і прафесіяналы жывапісу, якія дасягнулі паўналецця. Кандыдаты павінны аформіць заяўку на ўдзел у конкурсе — запоўніць анкету, якая будзе даступная з 8 студзеня 2024 года на афіцыйным сайце базілікі святога Пятра.

Работы кандыдатаў будуць прадстаўлены для ацэнкі спецыяльна створанай экспертнай камісіі, якая да 15 сакавіка 2024 года паведаміць імёны дапушчаных да ўдзелу ў конкурсе.

Да 30 верасня 2024 года арганізатарамі будзе аб’яўлена імя адзінага пераможцы і прадстаўлены яго праект на стварэнне чатырнаццаці творчых работ, прысвечаных стацыям Крыжовага шляху (Via Crucis).

Сюжэты чатырнаццаці стацый павінны быць традыцыйнымі. Мастакі могуць свабодна выбіраць тэхніку выканання.

Выніковая работа пераможцы конкурсу будзе выстаўлена ў базыліцы святога Пятра падчас Вялікага посту 2026 года. Мастак атрымае грашовы прыз — 120 тыс. еўра.

Абноўлена 20.12.2023 14:01
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.