Пошук

16.11.2023 12:08   Паводле: Deon.pl / Пераклад і адаптацыя: Аляксандра Шпілеўская / Catholic.by
Ілюстрацыйная выява: Рixabay.com

Экалагічная арганізацыя Sustainable Earth Eating звярнулася да Папы Францішка з заклікам аднавіць у Касцёле абавязак устрымання ад мяса па пятніцах.

Кампанія Sustainable Earth Eating вырашыла звярнуцца да Святога Айца, бо вядома, што Пантыфік заклапочаны экалагічнымі праблемамі. У 2015 годзе выйшла энцыкліка Laudato si', у якой Папа Францішак, між іншым, заклікае да аховы навакольнага асяроддзя.

Як паведамляе Deon.pl са спасылкай на businessinsider.com.pl, «згаданая арганізацыя выступае за ўстойлівую вытворчасць прадуктаў харчавання, і ў стаўленні Папы да экалогіі яна ўбачыла магчымасць змяніць харчовыя звычкі ва ўсім свеце. Гаворка ідзе пра пост ў пятніцу, які з'яўляецца даўняй традыцыяй Касцёла, паводле якой вернікі ўстрымліваліся ад ужывання мяса ў якасці формы пакаяння.

Нягледзячы на ​​тое, што, згодна з кананічным правам (кан. 1251, 1252), адмова ад ужывання мяса па пятніцах ніколі не адмянялася для ўсіх вернікаў, старэйўых за 14 гадоў, з 1966 года мясцовыя епіскапаты могуць уводзіць прынцып, паводле якога кожны вернік мае магчымасць вызначыцца з формай пятнічнага пакаяння.

Гэта значыць, што ў гэтыя дні неабавязкова адмаўляцца ад ужывання мяса. Напрыклад, можна адмовіцца ад ужывання кавы, калі чалавек п’е яе штодзённа.

Паводле праведзеных у 2022 годзе Кэмбрыджскім універсітэтам даследаванняў, у Вялікабрытаніі толькі 25 працэнтаў мясцовых католікаў устрымлівалася ад спажывання мяса па пятніцах. Цікава, што іх рашэнне дазволіла скараціць выкіды вуглякіслага газа на 55 тыс. тон у год.

Арганізацыя Sustainable Earth Eating звярнулася да Пантыфіка з просьбай аднавіць абавязак устрымання ад мяса па пятніцах у Касцёле, каб паўплываць на навакольнае асяроддзе і паспрыяць змене харчовых звычак людзей ва ўсім свеце.

«Пятніцамі без мяса Папа Францішак можа натхніць мільёны католікаў і людзей ва ўсім свеце перайсці на дыету, якая будзе больш лагоднай для нашай планеты», — кажа Джэйн ДэМарынс, генеральны дырэктар SEE.

«Прадстаўнікі арганізацыі лічаць патрэбным уключыць вяртанне ўстрымання ад пятніц у абноўленую версію папскай энцыклікі. Гэта цалкам адлюстравала б крытычную ўзаемасувязь паміж выбарам дыеты і аховай навакольнага асяроддзя»,

— паведамляе businessinsider.com.pl.

«Вяртанне Каталіцкім Касцёлам абавязку ўстрымання ад мяса па пятніцах было б магутным сімвалам адзінства і вялізным крокам да абароны нашай планеты. Мы заахвочваем Папу разгледзець гэтую прапанову, калі ён рыхтуецца прыняць удзел у штогадовай кліматычнай сустрэчы ААН IPCC», — кажа Джэйн ДэМарынс.

Абноўлена 16.11.2023 12:35
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа