Пошук

07.11.2023 11:04   Vatican News
Фота: AFP

6 лістапада Папа Францішак сустрэўся ў ватыканскай Зале Паўла VI з хлопчыкамі і дзяўчынкамі з розных краін свету, якія прынялі ўдзел у ініцыятыве Дыкастэрыі па культуры пад назваю «Дзеці сустракаюцца з Папам».

Пра гэта паведамляе беларуская рэдакцыя парталу Vatican News.

Падчас сустрэчы Святы Айцец падкрэсліў, што дзеці могуць многаму навучыць дарослых, бо нагадваюць, наколькі прыгожым з’яўляецца жыццё ў прастаце і прабыванні разам.

Папа нагадаў, што ў Касцёле кожнае дзіця павінна адчуваць сябе як дома: прынятым з вялікай любоўю, прыгожай усмешкай, адбымкамі і пяшчотай.

Пантыфік запэўніў у жаданні прынесці абдымкі Бога і Касцёла ўсім дзецям, асабліва тым, якія пакутуюць ад вайны, голаду, хваробаў, кліматычных зменаў і беднасці.

Пастыр паўсюднага Касцёла заахвоціў дзяцей клапаціцца пра прыроду, падкрэсліўшы, што знішчаць навакольнае асяроддзе значыць знішчаць саміх сябе. Ён звярнуў увагу на шматлікія войны, якія ідуць у розных частках свету, забіраючы ў людзей спакой і жыццё, а таксама заклікаў працаваць на карысць міру.

«Мір будуецца дзякуючы працягнутай па-сяброўску руцэ і жаданню заахвоціць іншых людзей ісці разам»,

— падкрэсліў Святы Айцец.

Разам са сваімі маленькімі гасцямі Папа Францішак памаліўся за дзяцей, якія загінулі ў войнах.

Абноўлена 08.11.2023 12:37
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.