Пошук

22.05.2023 15:21   Vatican News
Ілюстрацыйная выява

22 мая Прэс-служба Святога Пасаду афіцыйна пацвердзіла, што Папа Францішак возьме ўдзел у Сусветных днях моладзі, якія пройдуць у жніўні ў сталіцы Партугаліі Лісабоне, а таксама наведае Фаціму — месца славутых аб’яўленняў Панны Марыі.

Пра гэта інфармуе Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News.

«З нагоды бліжэйшых Сусветных дзён моладзі і прыняўшы запрашэнне дзяржаўных і касцёльных уладаў Партугаліі, Яго Святасць Папа Францішак наведае Лісабон з 2 па 6 жніўня гэтага года. 5 жніўня ён здзейсніць візіт у санктуарый у Фаціме», — паведаміў кіраўнік ватыканскай прэс-службы Матэо Бруні.

Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News нагадвае, што 38-я Сусветныя дні моладзі будуць праходзіць у Лісабоне з 1 па 6 жніўня. Іх тэма — словы, узятыя з Евангелля паводле святога Лукі: «Сабраўшыся, Марыя ў тыя дні паспяшыла ў горную краіну» (Лк 1, 39). Форум павінен быў прайсці ў 2022 годзе, але планам яго правядзення перашкодзіла пандэмія каранавірусу.

Як паведамлялася раней, паводле папярэдніх ацэнак, у сустрэчы будуць браць удзел каля 1,5 мільёна маладых людзей з усяго свету, у тым ліку і з Беларусі.

Папа Францішак першым зарэгістраваўся для ўдзелу ў СДМ яшчэ ў кастрычніку 2022 года, але дагэтуль яго прысутнасць на Сусветных днях моладзі ў Лісабоне не была пацверджанага афіцыйна.

Праграма падарожжа Папы ў Партугалію будзе апублікавана ў бліжэйшы час.

Абноўлена 22.05.2023 15:22
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця